БЕЛ Ł РУС

ФСБ заявіла аб затрыманні ў Расіі «ўкраінскіх радыкалаў», што рыхтавалі выбухі. Ад Іркуцка да Тамбова

29.04.2021 / 10:49

Nashaniva.com

У розных гарадах Расіі супрацоўнікі ФСБ затрымалі 16 членаў украінскай моладзевай радыкальнай арганізацыі «М. К. У.», якая планавала выбухі і ўзброеныя напады, паведамляе РБК са спасылкай на ria.ru.

ФСБ

«У… Іркуцку, Краснадары, Саратаве, Тамбове, Цюмені, Чыце, Анапе Краснадарскага края, Пушчыне Маскоўскай вобласці, Пераслаўлі-Залескім Яраслаўскай вобласці затрыманыя 16 прыхільнікаў украінскай моладзевай радыкальнай супольнасці «М. К. У.», якія маюць дачыненне да здзяйснення гвалтоўных злачынстваў, прапагандзе экстрэмізму, а таксама падрыхтоўкі падрываў адміністрацыйных будынкаў органаў улады і ўзброеных нападаў на грамадзян», — паведамілі ў ФСБ.

Паводле звестак ФСБ, кіраваў затрыманымі з Украіны кіраўнік «М. К. У.» Ягор Красноў.

Падчас ператрусаў у затрыманых канфіскавалі халодную зброю, экстрэмісцкую атрыбутыку, звесткі аб учыненых і планаваных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх злачынствах, відэасправаздачы аб праведзеных гвалтоўных акцыях, адпраўленыя кіраўнікам групоўкі, а таксама перапіску з ім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула