БЕЛ Ł РУС

На брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду завялі справу за абразу прэзідэнта

29.04.2021 / 10:58

Nashaniva.com

Брэсцкі міжраённы аддзел СК распачаў яшчэ адну крымінальную справу на брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК РБ), паведамляе «Еўрарадыё».

Справа была заведзена па выніках праверкі за інтэрв'ю ад 29 сакавіка 2021 года, «у якім ад імя мясцовага актывіста Андрэя Шарэнды ўтрымліваюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», гаворыцца ў паведамленні Генпракуратруры.

Раней у дачыненні да Андрэя Шарэнды ўжо была заведзена крымінальная справа па арт. 361 — «Заклікі да дзеянняў у шкоду нацыянальнай бяспекі». 17 красавіка дадому да Андрэя прыйшлі з ператрусам сілавікі, канфіскавалі тэхніку.

Нагадаем, што жонка Андрэя Паліна Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА па справе аб гвалце над міліцыянтам. Праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнда-Панасюк палітзняволенай.

У пары двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула