Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая
Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду наконт АПК. Сярод іншага ён закрануў праблему вясновых палявых работ.
БелТА
Лукашэнка заўважыў, што гаспадаркі пакуль адстаюць ад графіка, паведамляе БелТА.
Ён паставіў задачу да 9 мая пасадзіць буракі, лён, кукурузу і палову бульбы.
«9 мая — кантрольная кропка. 10-га я знайду час для таго, каб агледзець краіну (пэўныя пункты ў мяне выпрацаваліся за гэтыя гады) і зрабіць выснову, на што здольныя губернатары і падначаленыя вам людзі», — падсумаваў Лукашэнка.