БЕЛ Ł РУС

У пятніцу ў Мінску да +17°С. А потым зноў пахаладае

29.04.2021 / 13:07

Nashaniva.com

30 красавіка — дажджы, месцамі навальніцы. Вецер у некаторых раёнах моцны, парывісты.

Фота Надзеі Бужан

Ноччу +5..+10°С, максімальная днём ад +13°С на поўначы краіны і да +20°С на поўдні.

У Брэсце і Гомелі будзе да +19°С. У Мінску да +17°С.

1 мая з поўначы Польшчы прыйдзе вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу 0..+7°С, днём +10..+17°С. У Мінску +12°С.

2 мая ноччу ад -1°С на поўначы і да +7°С на поўдні, днём +9..+16°С, у паўднёвых раёнах да +18°С. У Мінску да +12°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула