На МКАД у двух месцах адбыліся ДТЗ. І там, і там — заторы
Адно ДТЗ адбылося ў раёне 11 км.
ДТЗ каля 11 км МКАД, фота ДАІ
У выніку ўтварыўся затор ад Партызанскага праспекта да надземнага пешаходнага пераходу каля 10-й бальніцы.
Таксама адбылося ДТЗ на 41-м км. знешняга кальца МКАД.
Утварыўся затор ад Даўгінаўскага тракту да вёскі Зацань, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.