БЕЛ Ł РУС

Польшча падпісала пагадненне аб адмове ад вугалю да 2049 года

29.04.2021 / 20:18

Nashaniva.com

Гэта пагадненне мае гістарычнае значэнне і дапаможа Польшчы дасягнуць кліматычных мэт ЕС да 2050 года.

Фота Depositphotos.com

28 красавіка польскі ўрад падпісаў пагадненне з вуглездабывальнымі прадпрыемствамі аб паступовым спыненні здабычы вугалю да 2049 года.

Прадстаўнікі вуглездабывальнага сектара пагадзіліся закрыць усе вугальныя шахты да прызначанага тэрміну з выплатай дапамогі работнікам у Сілезскім вугальным басейне. Гэта будзе мець вялікую нагрузку на дзяржаўны бюджэт, піша Deutsche Welle.

Гэта першы выпадак, калі моцны вуглездабывальны сектар згадзіўся скараціць сваю прысутнасць у краіне.

70% энергетычных патрэб Польшчы пакрывае вугаль, асноўная частка якога здабываецца ў Сілезіі. Цяпер урад плануе скараціць гэта паказчык да 11% да 2040 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула