БЕЛ Ł РУС

Кудзін атрымаў дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь

29.04.2021 / 18:49

Nashaniva.com

Вядомы баец Аляксей Кудзін у хуткім часе можа быць экстрадаваны з Масквы ў Беларусь. Дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, пацвердзілі TUT.BY, што Кудзін сапраўды атрымаў нядаўна дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь.

Адвакаты Кудзіна пры гэтым выступаюць супраць яго выдачы і рыхтуюць цяпер дакументы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ).

Нагадаем, Аляксея Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад Маладзечанскага гарадскога парку 10 жніўня. Адпусцілі 21 жніўня, завёўшы ў дачыненні да яго крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. На судовае пасяджэнне 19 лістапада Кудзін не з'явіўся. Яго жонка расказала, што раніцай муж паведаміў, што едзе ў суд. Больш яна яго не бачыла, на тэлефонныя званкі ён не адказваў.

Пасля гэтага суддзя змяніла меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, а Аляксея Кудзіна афіцыйна абвясцілі ў вышук. 21 студзеня стала вядома аб затрыманні Кудзіна ў Маскве на запыт беларускіх уладаў. Тады больш за 300 беларускіх спартоўцаў напісалі ліст у падтрымку Аляксея Кудзіна, а байца не сталі экстрадаваць у Беларусь. Тры апошнія месяцы ён знаходзіўся пад арыштам у Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула