БЕЛ Ł РУС

У Маскве затрыманы адвакат па справах ФБК Навальнага Іван Паўлаў

30.04.2021 / 08:35

Nashaniva.com

Кіраўніка адвакацкай «Каманды 29», адваката па справах Івана Сафронава і Фонду барацьбы з карупцыяй Івана Паўлава затрымалі. Пра гэта паведаміў РБК адвакат Яўген Смірноў.

ТАСС

«Мяне пакуль да яго не дапускаюць. Толькі перадаў аператыўнік, што ён затрыманы. Больш нічога не вядома. Ён знаходзіцца ў гатэлі ў Маскве, мы абодва тут», — сказаў Смірноў.

Па словах Смірнова, затрыманне Паўлава прайшло ў гатэлі Mercure.

Іншая калега Паўлава Валерыя Веташкіна, якая працуе ў справе ФБК, паведаміла, што паспела з'ехаць у Санкт-Пецярбург.

Пазней стала вядома, што Паўлава затрымалі па справе аб выдаванні звестакпапярэдняга расследавання (арт. 310 КК).

Але па якой справе, невядома.

Па гэтым артыкуле Паўлаву можа пагражаць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 80 тыс. расійскіх рублёў (каля 2750 беларускіх), або ў памеры заробку ці іншага прыбытку за перыяд да шасці месяцаў, альбо ў выглядзе абавязковых работ на тэрмін да 480 гадзін, альбо папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, альбо арышту на тэрмін да трох месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула