БЕЛ Ł РУС

Чацвёрты пакет санкцый ЕС адкладаецца да чэрвеня

4.05.2021 / 11:43

Nashaniva.com

Чацвёрты пакет санкцый ЕС супраць кіраўніцтва Беларусі не будзе гатовы напярэдадні саміту Еўрасаюза ў замежных справах 10 мая, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзвяк.

«Магчыма, да чэрвеньскай сустрэчы, калі Беларусь будзе адным з асноўных пунктаў парадку дня. Дагэтуль незразумела, прапануе пакет група краін ЕС ці Еўрапейская служба замежных сувязяў», — напісаў журналіст у сваім твітары.

Пра тое, што Еўрасаюз рыхтуе чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, заявіў 20 красавіка прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Люк Дэйвін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула