У Мазыры затрыманыя 11 юнакоў, якія супрацьстаялі міліцыі
У Мазыры за ўдзел у пратэстах з патрабаваннем справядлівага падліку галасоў на выбарах затрыманыя 11 чалавек, паведамляе МУС.
Іх затрыманне праводзілася 4 мая пры сілавой падтрымцы байцоў АМАП і САХР.
Са слоў Вольгі Чамаданавай, увечары 11 жніўня пратэстоўцы распылялі ў праваахоўнікаў газавыя балончыкі, кідалі ў іх камяні. У выніку адзін супрацоўнік нібыта пацярпеў, службовыя аўтамабілі пашкодзіліся. Спыняць пратэстоўцаў прыйшлося стрэламі.
Следчыя прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе.