БЕЛ Ł РУС

Макей: Пытанне адпраўкі пасла ў ЗША не здымаецца, мы знаходзімся ў кантакце з калегамі

7.05.2021 / 12:05

Nashaniva.com

Зараз завяршаецца падбор адпаведнай кандыдатуры.

Беларусь не адмаўляецца ад планаў накіраваць свайго пасла ў ЗША, у цяперашні час завяршаецца падбор кандыдатуры на гэтую пасаду. Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу міністр замежных спраў Уладзімір Макей, піша ТАСС.

«Пытанне [адпраўкі пасла] не здымаецца, мы знаходзімся ў кантакце з калегамі. Зараз мы завяршаем працэдуру пошуку адпаведнай кандыдатуры на гэтую пасаду. Гэта досыць складана. Складана знайсці чалавека, які ведаў бы гэтую краіну і змог бы эфектыўна працаваць там», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула