БЕЛ Ł РУС

Газета Intex-press выйшла ў электронным выглядзе

12.05.2021 / 08:28

Nashaniva.com

Упершыню за 26 гадоў, пасля адмовы Беларускага дома друку друкаваць выданне, не выйшла на паперы баранавіцкая недзяржаўная газета Intex-press, паведамляе БАЖ.

Тым не менш, набыць свежы нумар можна ў электронным фармаце.

Intex-press, які выдаецца ў Баранавічах, — гэта флагман беларускай рэгіянальнай прэсы.

Рэпрэсіі супраць яго і ягонага рэдактара пачаліся пасля таго, як выданне апублікавала інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай.

Тое інтэрв'ю было прызнана «экстрэмісцкім», Мінінфармацыі вынесла газеце папярэджанне, «Белсаюздрук» і «Белпошта» адмовіліся ад супрацоўніцтва з ёй. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула