БЕЛ Ł РУС

Стартаваў флэшмоб у падтрымку вакцынацыі ад кавіду

12.05.2021 / 16:11

Nashaniva.com

Флэш-моб «Я — вакцынаваўся, а ты?» стартаваў у Беларусі, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале

Мінздароўя

Першымі ідэю падхапілі супрацоўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў, БДМУ, БелМАПА, холдынгу «Белфармпрам», 2-й ГКБ Мінска і іншыя.

Удзельнікі флэш-мобу пішуць, што ў іх «няма сумневаў і ваганняў, рабіць прышчэпку ці не».

«Вакцынацыя — гэта бяспечны і эфектыўны спосаб прадухілення хвароб і выратавання чалавечых жыццяў, асабліва цяпер. Калі мы вакцынаваны, мы абараняем не толькі сябе, але і навакольных нас. Мы ўпэўненыя, чым больш у грамадстве доля тых, хто зрабіў прышчэпку, тым вышэй калектыўны імунітэт і, значыць, менш рызыкі ўзнікнення ўсплёску захворванняў», - пішуць медработнікі.

Мінздароўя запрашае далучацца да флэшмобу і публікаваць фатаграфіі з адпаведнымі хэштэгамі: #явакцинировался #общийиммунитет #stopcovidbelarus у сацсетках, а таксама дасылаць свае фатаграфіі электронную пошту: minzdravbelarus@yahoo.com або info@medvestnik.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула