БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 13 мая — да +20, дажджы

13.05.2021 / 07:04

Nashaniva.com

13 мая ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.

Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты, месцамі на поўначы моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +10..+16°C, на паўднёвым захадзе да +20°C.

У Мінску чакаецца воблачнае надвор'е. Часам дождж, месцамі па горадзе моцны дождж. Магчымая навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°C, днём +11..+13°C, вечарам +8..+10°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула