БЕЛ Ł РУС

Фэст у Будславе сёлета пройдзе паводле ранейшых планаў

13.05.2021 / 10:34

Nashaniva.com

Нягледзячы на тое што эксплуатацыя пацярпелага ад пажару санктуарыя ў Будславе цалкам забаронена, урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай пройдуць без зменаў — 2 і 3 ліпеня.

Урачыстасці плануецца правесці ў традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак, піша catholic.by.

Пры гэтым усе ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку, як і ў мінулым годзе.

Дакладная праграма сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай будзе вядома пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула