БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 837 выпадкаў каранавіруса

13.05.2021 / 13:04

Nashaniva.com

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 837 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 694 чалавекі.

Учора было 896 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 372 242 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 362 806 пацыентаў.

За ўвесь час памёр 2671 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 7207 тэстаў (за ўвесь час — 6 036 143 тэсты).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула