БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Расія не збіраецца нікога паглынаць

13.05.2021 / 13:12

Nashaniva.com

Расія не збіраецца нікога паглынаць, у тым ліку і Данбас. Так афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў адказаў на заяву ЕС аб спробе інтэграваць тэрыторыі ДНР і ЛНР, паведамляюць расійскія СМІ.

ТАСС

«Расія не планавала і не плануе нікога паглынаць, ніколі гэтым не займалася», — сказаў ён.

Раней у чацвер выданне Bloomberg са спасылкай на дакумент ЕС паведаміла аб занепакоенасці Еўрасаюза з-за магчымага далучэння Данбаса да Расіі. У дакуменце сцвярджаецца, што арганізацыя выбараў у ДНР і ЛНР і выдача Расіяй пашпартоў мясцовым жыхарам накіраваныя на фактычную інтэграцыю непадкантрольных Кіеву тэрыторый у склад Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула