БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы мужчына скінуў чатырохгадовае чужое дзіця з балкона

13.05.2021 / 14:58

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 8 мая.

Ноччу маці пакінула свайго чатырохгадовага сына з 44-гадовым знаёмым ў яго дома, а сама пайшла ў госці, паведамляе СК.

Мужчына быў п'яны і выкінуў дзіця з балкона кватэры на другім паверсе. Хлопчыка каля дома знайшлі суседзі.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 ст. 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

Мужчына растлумачыў, што быў п'яны і не можа назваць прычыну сваіх дзеянняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула