БЕЛ Ł РУС

Кума Пуціна ва Украіне адправілі пад хатні арышт. Яго паплечнік знаходзіцца ў Беларусі «на лячэнні»

13.05.2021 / 21:47

Nashaniva.com

Суд у Кіеве прыняў рашэнне адправіць пад кругласутачны хатні арышт кума Пуціна, старшыню палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» Віктара Медзведчука.

Медзвядчук заявіў, што дома будзе займацца працай і даваць інтэрв'ю.

Медзвядчук кажа, што яго паплечнік Тарас Козак, якога таксама падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, знаходзіцца на лячэнні ў Беларусі.

11 мая генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава падпісала падазрэнне ў здрадзе і замаху на рабаванне нацыянальных рэсурсаў ва ўкраінскім Крыме куму Пуціна і яго паплечніку, дэпутату Тарасу Козаку.

Праваахоўнікі падазраюць, што Медзвядчук уступіў у змову з Расіяй для здабычы нафты і газу ў Чорным моры. Таксама ў 2020 годзе Медзвядчук праз Козака перадаў Расіі сакрэтную інфармацыю аб размяшчэнні падраздзялення ўкраінскага войска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула