БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: за суткі 1363 выпадкі каранавіруса

15.05.2021 / 14:03

Nashaniva.com

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што за суткі зафіксавалі 1363 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1382 чалавекі.

Учора было 1109 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістравалі 374 714 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 365 255 пацыентаў.

За ўвесь час памёр 2691 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 19 359 тэстаў. Усяго ў краіне правялі 6 070 189 тэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула