БЕЛ Ł РУС

У Гомелі васьмігадовая дзяўчынка залезла на дрэва. Прыйшлося выклікаць ратавальнікаў

19.05.2021 / 11:5

Фота і відэа 112.by

Здарэнне адбылося вечарам у аўторак на вуліцы Сухой.

Васьмігадовая дзяўчынка ў працэсе гульні залезла на дрэва, пасля чаго самастойна спусціцца з яго ўжо не змагла, паведамляе 112.by.

Прыехалі ратавальнікі і пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы з вышыні каля пяці метраў спусцілі дзяўчынку. Школьніца ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула