БЕЛ Ł РУС

ЕС чарговы раз заклікаў беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў

19.05.2021 / 14:42

Nashaniva.com

Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады спыніць пераслед Tut.by і іншых незалежных журналістаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петэр Стана.

У яго заяве захады ў дачыненні да TUT.BY, прынятыя 18 траўня, названыя «праявай кампаніі рэпрэсій і застрашвання». Стана таксама пералічвае іншыя выпадкі затрымання журналістаў і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці. На яго думку, гэта сведчыць пра «поўнае пагарджанне ўладамі Беларусі свабодай выказвання меркаванняў».

«Пераслед журналістаў павінен быць спынены, і ўсе затрыманыя павінны быць неадкладна вызваленыя, як і ўсе палітычныя зняволеныя», — заявіў Стана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула