БЕЛ Ł РУС

Біёлаг расказала пра неабходнасць трэцяй вакцыны ад кавіду

20.05.2021 / 07:23

Nashaniva.com

Прафесар школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мейсона Анча Баранава ў размове з «РІА Навіны» патлумачыла неабходнасць у існаванні новых вакцын ад COVID-19.

На думку спецыяліста, распрацоўшчыкі існуючых вакцын ад кавіду ў хуткай будучыні зробяць новы варыянт вакцыны, які будзе актыўны супраць новых штамаў. Так, большасць з іх будуць рухацца па шляху стварэння трэцяга ўколу, які быў бы ўжо актыўны супраць новых варыянтаў віруса, піша lenta.ru.

Спецыяліст патлумачыла, што тут магчымыя два шляхі: стварэнне антыгеннага прэпарата з некалькімі мутацыямі, гэта значыць бялку каранавіруса, які аб'ядноўвае ў сабе прыкметы адразу некалькіх штамаў.

Біёлаг лічыць, што незалежна ад эвалюцыі вакцын будуць вывучацца ўласцівасці S-бялку, так як на цяперашні момант дакладны набор усіх бялкоў чалавека, здольных узаемадзейнічаць з S-бялком каранавіруса, не выяўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула