БЕЛ Ł РУС

У двух індыйскіх штатах абвясцілі эпідэмію «чорнай цвілі»

20.05.2021 / 10:01

Nashaniva.com

Улады індыйскіх штатаў Раджастан і Тэлангана абвясцілі пра эпідэмію мукармікоза — грыбковага захворвання, вядомага як «чорная цвіль», піша РБК.

Лічыцца, што гэта захворванне ў першую чаргу з'яўляецца ў тых, хто перахварэў на каранавірус. Міністр аховы здароўя Раджастана заявіў, што абвяшчэнне мукармікоза эпідэміяй забяспечыць яго «комплекснае і скаардынаванае» лячэнне разам з COVID-19.

У рэгіёне налічваецца каля 100 пацыентаў з мукармікозам, для іх выдзелілі спецыяльнае аддзяленне ў дзяржаўнай бальніцы.

Услед за Раджастанам эпідэмію мукармікозу абвясцілі ўлады штата Тэлангана.

«Усе дзяржаўныя і прыватныя медыцынскія ўстановы павінны трымацца рэкамендацый па скрынінгу, дыягностыцы і лячэнні мукармікозу, выдадзеных Міністэрствам аховы здароўя», — гаворыцца ў паведамленні.

Усе медустановы павінны паведамляць пра факты захворвання ў дэпартамент аховы здароўя.

Мукармікоз: хваля кавіду ў Індыі суправаджаецца цяжкім ускладненнем

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула