У Лідзе развітваюцца з загінулымі ў Баранавічах лётчыкамі ФОТЫ
У Лідзе пачалася цырымонія развітання з загінулымі пры крушэнні ў Баранавічах лётчыкамі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам, паведамляе Мінабароны.
Развітацца з лётчыкамі прыехаў і міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён гэтымі днямі быў у Азербайджане
Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка выконвалі трэніровачны палёт на Як-130 над Баранавічамі і пасля паломкі машыны адвялі самалёт ад жылых дамоў цаной уласнага жыцця.
Яны служылі ў Лідскай штурмавой авіябрыгадзе. Учора развітанне прайшло ў Баранавічах, а сёння развітваюцца ў Лідзе.