БЕЛ Ł РУС

Беларусь на другім месцы ў Еўропе па тэмпах інфляцыі

25.06.2009 / 12:48

Паводле afn.by

Нашу краіну апярэджвае толькі Украіна.

За студзень-травень 2009 года інфляцыі ў Беларусі склала 6,9%. Гэта менш, чым ва Украіне (там 7,4%), але больш, чым у Расіі (6,8%).

Усходнееўрапейскія краіны аказаліся лідэрамі па росту цэн. У Еўрасаюзе сярэдняе павелічэнне цэн склала 0,7%. З краін ЕС спажывецкія тавары і паслугі больш за ўсё падаражалі ў Венгрыі (4,5%), Польшчы (3,3%), Румыніі (2,9%). А вось у Ірландыі, Іспаніі, Германіі і Эстоніі цэны пайшлі ўніз (0,1-2,0%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула