Самалёты кампаніі airBaltic пачалі абмінаць тэрыторыю Беларусі
Латвійская авіякампанія airBaltic вырашыла не лятаць над тэрыторыяй Беларусі. Пра гэта, як паведамляе партал Delfi, заявіў міністр транспарту Латвіі Таліс Лінкайтс.
«Наша нацыянальная авіякампанія airBaltic бесперапынна сочыць за сітуацыяй з бяспекай у паветранай прасторы розных краін. І ўжо прыняла рашэнне пакуль не выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі ў сваіх палётах. Са сваімі рэкамендацыямі выступіць і Латвійскае агенцтва грамадзянскай авіяцыі», — сказаў міністр.
Ён растлумачыў, што гэта рашэнне было прынята пасля вымушанай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair і затрымання Рамана Пратасевіча. Лінкайтс ахарактарызаваў гэтую сітуацыю як «неардынарную», па яго словах, яна нараджае мноства пытанняў аб бяспецы палётаў у паветранай прасторы.
Так выглядалі траекторыі сённяшніх рэйсаў Рыга—Тбілісі і Рыга-Адэса.