На праспекце Дзяржынскага кіроўца таксі збіў матацыкліста
Сутыкненне аўтамабіля «Фальксваген» і матацыкла «Хонда» адбылося каля 13:15.
ДАІ
Кіроўца «Фальксвагена», рухаючыся па пр. Дзяржынскага, пры павароце налева, на вуліцу Хмялеўскага, збіў матацыкліста, які ехаў у прамым сустрэчным кірунку, паведамляе ДАІ.
Абодва кіроўцы рухаліся на зялёны сігнал.
37-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.