БЕЛ Ł РУС

У красавіку сярэдні заробак падрос

24.05.2021 / 16:18

Nashaniva.com

Сярэдні заробак за красавік склаў 1398,2 рубля. У сакавіку сярэдні заробак быў 1384,7, у лютым — 1277,1 рубля, нагадвае БелТА.

Калі браць сярэдні курс даляра за красавік, то 1398,2 рубля гэта 535 даляраў, а па сённяшнім курсе ўвогуле — 557 даляраў.

Аднак варта ўлічваць, што звесткі прыводзяцца да вылічэння падаходнага падатку. Чыстымі сярэдні заробак складае 1202,4 рубля (479 даляраў на сёння).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула