БЕЛ Ł РУС

Беларускія ведамствы: самалёт Ryanair не прымушалі да пасадкі, ціску з беларускага боку не было

24.05.2021 / 17:46

Nashaniva.com

Самалёт авіякампаніі Ryanair не прымушалі да пасадкі ні дыспетчары, ні экіпаж ВПС Беларусі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі профільных ведамстваў у ходзе прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.

Па словах дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцёма Сікорскага, дыспетчары на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, і ціску на экіпаж для прыняцця рашэння аб экстраннай пасадцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск не было.

З аналагічнай заявай выступіў і прадстаўнік Мінабароны, які адзначыў, што дзяжурны экіпаж ВПС Беларусі ўзляцеў ў 13:04, і ў гэты час самалёт Ryanair ужо падаваў сігнал пра бедства, знаходзячыся над Стоўбцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула