БЕЛ Ł РУС

Польшча запытае доступ да чорных скрыняў самалёта Ryanair

25.05.2021 / 12:9

Nashaniva.com

Польшча мае намер атрымаць доступ да чорных скрыняў самалёта Ryanair, які ў нядзелю здзейсніў экстранную пасадку ў Беларусі. Пра гэта ў праграме радыёстанцыі RMF паведаміў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Марцін Пшыдач, піша РБК.

«Я мяркую, што польскія пракуроры захочуць вывучыць запісы з чорных скрынь, пакуль яны яшчэ ў цэласці <…> Польскі бок таксама мае намер мець доступ да сведак і ўлікаў падчас расследавання», — сказаў ён.

Ён дадаў, што нельга казаць аб бяздзейнасці ЕС у адказ на гэты інцыдэнт. Так, апроч асабістых санкцый супраць Лукашэнкі, ёсць прапановы аб увядзенні санкцый да канкрэтных сектараў эканомікі Беларусі.

Пшыдач удакладніў, што большасць краін Еўропы падтрымліваюць увядзенне санкцый супраць Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула