БЕЛ Ł РУС

Крэмль выказаў надзею на вызваленне сяброўкі Рамана Пратасевіча

25.05.2021 / 13:29

Nashaniva.com

Расійскае кіраўніцтва спадзяецца, што затрыманую ўладамі Беларусі расіянку Сафію Сапегу адпусцяць, калі яна не парушала законаў краіны.

Фота з інстаграма

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Мы спадзяёмся, што яна ў найбліжэйшы час будзе адпушчаная беларускімі ўладамі, калі, вядома, да яе няма ніякіх пытанняў у плане выканання законаў», — сказаў Пяскоў.

Сапега знаходзілася ў самалёце разам з Раманам Пратасевічам, які падчас палёту ў Вільню 23 мая здзейсніў пасадку ў Мінску.

Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што расійскія дыпламаты запыталі ў беларускіх уладаў консульскі доступ да Сапегі.

«Паколькі вы згадалі беларускага грамадзяніна, з ім таксама засталася, як мы можам зразумець, у Мінску яго знаёмая, яна грамадзянка Расіі. <…> Наша пасольства звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай прадаставіць інфармацыю аб нашай грамадзянцы і забяспечыць да яе консульскі доступ», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула