БЕЛ Ł РУС

Макей і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю вакол Ryanair

25.05.2021 / 15:08

Nashaniva.com

Сёння адбылася тэлефонная размова міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі вакол інцыдэнту з самалётам авіякампаніі Ryanair і падкрэслілі неабходнасць яго ўсебаковага і аб'ектыўнага расследавання кампетэнтнымі экспертнымі органамі, паведамляе прэс-служба МЗС.

«У. Макей яшчэ раз пацвердзіў поўную транспарэнтнасць беларускага боку і гатоўнасць да адкрытага ўзаемадзеяння з адпаведнымі міжнароднымі структурамі, уключаючы прадастаўленне ім усёй неабходнай дакладнай інфармацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Суразмоўцы абмеркавалі таксама актуальныя пытанні двухбаковых адносін і сітуацыю ў рэгіёне. Узгоднены графік рэгулярных кантактаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі на найбліжэйшую перспектыву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула