БЕЛ Ł РУС

Грузія абвясціла пра адкрыццё сухапутных межаў для замежнікаў

25.05.2021 / 15:42

Nashaniva.com

Грузія з 1 чэрвеня цалкам адкрывае сухапутныя мяжы для ўезду замежных грамадзян, паведамляе meduza.io са спасылкай на «Навіны-Грузія».

Прыехаць у краіну змогуць тыя, у каго альбо ёсць дакумент аб поўнай вакцынацыі ад COVID-19 і адмоўны ПЛР-тэст, альбо тыя, хто пакажуць адмоўны ПЛР-тэст, здадзены не пазней, чым за 72 гадзіны, і абавяжуцца на працягу трох дзён прайсці паўторнае даследаванне на каранавірус.

«Разам з тым усім наведвальнікам рэкамендуецца мець медыцынскую страхоўку, якая таксама пакрывае лячэнне ад COVID-19», — заявіў кіраўнік аператыўнага штаба пры міжведамасным каардынацыйным савеце Георгій Гібрадзэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула