БЕЛ Ł РУС

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі на фоне інцыдэнту з самалётам

25.05.2021 / 20:11

Nashaniva.com

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза прынялі рашэнне пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, а таксама ўключыць у санкцыйныя спісы новыя асобы і арганізацыі. Аб гэтым па выніках саміту ЕС заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, паведамляе Reuters.

«Мы вельмі інтэнсіўна абмяркоўвалі гэтае пытанне і ўсе пагадзіліся, што гэта беспрэцэдэнтны і непрымальны акт», — сказала яна, маючы на ўвазе пасадку пасажырскага лайнера Ryanair у Мінску і арышт экс-галоўрэда Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча і расіянкі Соф'і Сапегі, якія ляцелі гэтым рэйсам.

«Мы просім Беларусь неадкладна вызваліць абаіх», — дадала Меркель.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула