Украіна да кастрычніка забараніла імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі
Украінская нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЭП), забараніла пастаўкі электраэнергіі з Расіі і Беларусі на чатыры месяцы.
Фота Наталлі Фядосенка, ТАСС
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале дэпутат Вярхоўнай рады, член фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Аляксей Ганчарэнка, піша РБК.
«Толькі што НКРЭКП забараніла імпарт расійскай і беларускай электраэнергіі ва Украіну да 1 кастрычніка 2021 года», — напісаў ён.
Ганчарэнка таксама ўдакладніў, што выступаў за бестэрміновую забарону ці хаця б да канца 2021 года. «Аднак фактычна прынятае рашэнне спыніць імпарт пакуль толькі на 4 месяцы», — сказаў на заканчэнне ён.