БЕЛ Ł РУС

Як вярнуць грошы за адмененыя квіткі «Белавія»? Інструкцыя

26.05.2021 / 12:51

Nashaniva.com

Пасля інцыдэнту з прымусова пасаджаным у Беларусі самалётам Ryanair і арыштам пасажыраў — блогера Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Соф’і Сапега — адзін за адным адмяняюцца рэйсы «Белавіі».

Дазволы на палёты беларускай кампаніі ўжо анулявалі ў Латвіі, Швецыі, Чэхіі, Украіне. Адмяніліся рэйсы ў Вільню, Лондан, Парыж.

У сувязі з гэтым у многіх узнікла пытанне: як вярнуць грошы за набытыя квіткі? Асабліва калі знаходзішся за мяжой?

«Белавія» прапаноўвае наступную схему дзеянняў:

Калі ж білет куплялі праз АРІП, па грошы давядзецца ісці ў офісы кампаніі.

На пытанне, як шмат людзей ужо звярнулася ў кампанію па вяртанне грошай за квіткі, у прэс-службе адказалі наступнае:

«Статыстыкі з дакладнымі лічбамі пакуль няма. Сітуацыя развіваецца вельмі імкліва: няма магчымасці даваць ацэнкі. Усе сілы кампаніі кінутыя якраз на тое, каб апрацоўваць запыты пасажыраў. Зваротаў шмат, дарэчы, многія пасажыры хочуць перанесці даты вылетаў, не ўсе пакуль хочуць адразу вяртаць грошы».

Ілюстрацыя: інстаграм @belavia.airlines

Чытайце таксама: Колькі будзе каштаваць Беларусі авіябайкот у выніку пасадкі Ryanair

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула