БЕЛ Ł РУС

Пяскоў распавёў, пра што будуць размаўляць Лукашэнка і Пуцін у Сочы

26.05.2021 / 14:36

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пройдзе ў Сочы 28 мая (пятніца).

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«У нас рыхтуецца такі рабочы візіт. Гэта будзе размова двух прэзідэнтаў, якую плануецца працягнуць за працоўным абедам», — сказаў ён.

Пяскоў дадаў, што падчас перамоваў не плануюцца выступы або заявы для прэсы.

Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, лідары дзвюх краін абмяркуюць стан беларускай эканомікі, а абмеркаванне магчымай дапамогі з боку Расіі будзе залежаць ад таго, як кіраўнік Беларусі паставіць пытанне.

Лукашэнка падчас выступу ў парламенце таксама сказаў, што асноўныя пытанні будуць тычыцца эканомікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула