БЕЛ Ł РУС

У фінале Лігі Еўропы адбылася эпічная драма з серыяй пенальці ВІДЭА

27.05.2021 / 09:20

Nashaniva.com

У сераду прайшоў фінал футбольнай Лігі Еўропы. У галоўным для гэтага турніру матчы года сустракаліся іспанскі «Вільярэал» і англійскі «Манчэстар Юнайтэд».

Асноўны і дадатковы час скончыліся з лікам 1:1, і чарга дайшла да серыі пенальці. У іспанскай і англійскай каманды да мяча выйшаў кожны з палявых гульцоў (усяго 20). Лік па пенальці стаў 10:10.

Прыйшла чарга галкіпераў. Варатар «Вільярэала» Хероніма Рульі не схібіў, а вось Давід дэ Хеа з МЮ забіць не здолеў. У выніку 11:10. «Вільярэал» — пераможца.

У суботу адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў. У ім згуляюць англійскія «Манчэстар Сіці» і «Чэлсі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула