БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі пра надвор'е, якое будзе ў дзень апошняга званка

27.05.2021 / 11:24

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы. Па Гомельшчыне ноччу месцамі моцныя дажджы. Ноччу +5..+11°С, па паўднёвым усходзе тэмпература складзе +12..+14°С, днём +17..+23°С. 

У Мінску прагназуецца да +20°С, meteoinfo.by паведамляе, што без ападкаў і ясна.

У суботу, 29 мая, у дзень апошняга званка ў школах, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. Ноччу ад +6°С па захадзе да +14°С па ўсходзе краіны; днём +14..+19°С, месцамі да +21°С. У Мінску ў суботу прагназуецца кароткачасовы дождж, і да +18°С.

У нядзелю таксама кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём +13..+20°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула