БЕЛ Ł РУС

Мэр Рыгі: Зборнай Беларусі няма чаго баяцца

27.05.2021 / 12:8

Nashaniva.com

Мэр горада Рыгі Марціньш Стакіс заявіў, што зборнай Беларусі па хакеі няма чаго баяцца на чэмпіянаце свету ў сталіцы Латвіі пасля інцыдэнту са здыманнем сцяга. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю мясцоваму каналу TV3.

F64

«Хакеістам беларускай зборнай няма чаго баяцца на чэмпіянаце свету, — сказаў Стакіс. — Гэта сталіца свабоднай краіны, дзе кожны можа адчуваць сябе свабодна, уключаючы любога спартсмена. Я вітаю тут усе 16 каманд», паведамляе Delfi.

Ён таксама дадаў, што, на яго думку, чэмпіянат свету пакуль праходзіць гладка з арганізацыйнага пункту гледжання.

Перад пачаткам чэмпіянату свету каля Рыжскай гасцініцы Radisson Blu Hotel Latvija, дзе жывуць зборныя, якія ўдзельнічаюць у турніры, былі ўсталяваныя сцягі краін-удзельніц. Пазней Стакіс і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс знялі дзяржаўны сцяг Беларусі і замянілі яго на бел-чырвона-белы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула