БЕЛ Ł РУС

Расія не дазволіла рэйсу Austrian Airlines прыбыць не праз Беларусь

27.05.2021 / 15:25

Nashaniva.com

Расійскі бок не выдаў дазвол аўстрыйскай авіякампаніі Austrian Airlines на прыбыццё яе рэйса з Вены ў Маскву ў чацвер па альтэрнатыўным маршруце, які праходзіў не праз паветраную прастору Беларусі.

Wikimedia Commons

Пра гэта паведаміла ў чацвер ТАСС прадстаўніца гэтага аўстрыйскага авіяперавозчыка.

«Austrian Airlines прыпыніла палёты над паветранай прасторай Беларусі да далейшага паведамлення на падставе рэкамендацыі агенцтва авіяцыйнай бяспекі ЕЗ (EASA).

З гэтай прычыны таксама неабходна скарэктаваць маршрут палёту з Вены ў Маскву. Змена маршруту палёту павінна быць ўхвалена ўладамі. Расійскія ўлады не далі нам гэты дазвол. У выніку Austrian Airlines была вымушаная скасаваць сённяшні рэйс з Вены ў Маскву», — паведамілі ў Austrian Airlines у адказ на просьбу пракаментаваць скасаванне ранішняга рэйса з Вены ў Маскву ў чацвер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула