БЕЛ Ł РУС

Ад 2 да 9 гадоў калоніі просіць пракурор па справе аб падпале «Табакеркі» і спыненні цягніка ў Бабруйску

28.05.2021 / 13:59

Nashaniva.com

У Бабруйску працягваецца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале «Табакеркі», размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах аўтамабіля супрацоўніка міліцыі.

«Белсат»

На лаве падсудных Аляксандр Назаровіч, Аляксандр Мар'ясаў, Аляксандр Гаўрылаў і Віталь Васілевіч, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыны распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру.

Пракурор Наталля Лосева запрасіла наступнае пакаранне:

 — Аляксандр Назаровіч — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

— Аляксандр Мар'ясаў і Віталь Васілевіч — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

— Аляксандр Гаўрылаў — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула