БЕЛ Ł РУС

Баранавіцкія міліцыянты прапусцілі на стадыён «тэрарыста»

26.06.2009 / 17:35

Nashaniva.com

+Фота

У рамках адмысловых вучэнняў мужчына пранёс на футбольны матч муляж бомбы, які не заўважылі міліцыянты.

У рамках адмысловых вучэнняў мужчына пранёс на футбольны матч муляж бомбы, які не заўважылі міліцыянты.

«Праверку гатоўнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў забяспечыць ахову грамадскага парадку і бяспекі людзей, што наведалі футбольны матч, Баранавіцкі ГУУС не прайшоў», — паведаміў на прэс-канферэнцыі 26 чэрвеня начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Краснічэнка.

Па яго словах, падобныя вучэнні адбыліся практычна ва ўсіх гарадах вобласці, і толькі ў Баранавічах праверка скончылася тым, што муляж выбуховага прыстасавання «прайшоў» праз кантрольна-прапускны пункт незаўважаным.

«Пра якую пільнасць і бяспеку можна казаць у такім выпадку? — адзначыў Віктар Краснічэнка. — Ёсць загад — правяраць сумкі і пакеты тых, хто жадае наведаць нейкае масавае мерапрыемства, — выконвайце. Толькі ў гэтым выпадку мы зможам ўпэўніцца, што ўсё пройдзе без непрыемных інцыдэнтаў».

Цяпер жыхарам і гасцям г. Баранавічы, якія збіраюцца 27 чэрвеня на футбол, а таксама на святочныя гулянні з нагоды святкавання Дня моладзі 28 чэрвеня і Дня Незалежнасці 3 ліпеня, трэба рыхтавацца да больш пільнай праверкі рэчаў.

Intex-press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула