БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Еўрапарламента прапанаваў узмацніць санкцыі супраць Расіі

30.05.2021 / 09:48

Nashaniva.com

Пасля ўвядзення санкцый супраць Беларусі праз інцыдэнт з самалётам Ryanair ЕС павінен разгледзець далейшыя санкцыйныя меры і супраць Расіі, заявіў кіраўнік Еўрапарламента Давід Марыя Сасолі, піша РБК

«Мы павінны зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў, але таксама ўстанавіць больш цесныя кантакты з насельніцтвам і грамадзянскай супольнасцю і падтрымаць расейскіх дысідэнтаў, няўрадавыя арганізацыі і незалежныя СМІ», - заявіў ён.

Кіраўнік Еўрапарламента таксама адзначыў, што ў ЕС з Расіяй цяпер «вельмі напружаныя» адносіны

Акрамя гэтага, Сасолі пракаментаваў затрыманне ў мінскім аэрапорце Рамана Пратасевіча і заклікаў прыняць далейшыя меры для яго вызвалення. Ён лічыць, што фатаграфія Пратасевіча павінна быць «выстаўлена ва ўсіх аэрапортах ЕС і ў Еўрапарламенце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула