БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў апошні дзень вясны

30.05.2021 / 11:07

Nashaniva.com

У ноч на 31 мая прагназуецца ад +2 да +8, ноччу і раніцай па поўначы месцамі чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 2.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Днём будзе +12-18.

Паводле актуальнага прагнозу на pogoda.by, у ваколіцах Мінска прагназуецца ўначы +6—8.

Удзень у Мінску ў апошні дзень вясны ўсяго +14.

Паводле папярэдняга прагнозу, халаднаватае надвор'е захаваецца і ў першыя дні чэрвеня, але ад пятніцы зноў будзе +20 і болей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула