БЕЛ Ł РУС

20-гадовага расіяніна ў Мінску затрымалі за агучку ролікаў для апазіцыі

30.05.2021 / 11:26

Nashaniva.com

Учора пісалася, што ў СІЗА КДБ знаходзіцца яшчэ адзін расійскі грамадзянін — 20-гадовы Ягор Дуднікаў. Адвакат Антон Гашынскі распавёў Бі-бі-сі, што КДБ абвінавачвае Ягора ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), за тое, што той агучваў ролікі для апазіцыі.

vk.com

Гашынскі дадаў, што ён уступіў у справу 14 мая, але дагэтуль не можа патрапіць да свайго падабароннага.

Ягор з прафесіі кухар, але падпрацоўваў аматарскай агучкай мультфільмаў, анімэ і рэкламных ролікаў.

«Гэта тое ж самае, што пасадзіць у турму таксіста за тое, што ён падвёз апазіцыянера. Ён чыста тэхнічны работнік, займаўся агучкай ролікаў, якія рабіла апазіцыя пасля жнівеньскіх пратэстаў 2020 года», — распавёў Гашынскі.

Па яго словах, Дуднікаў даў прызнальныя паказанні на відэа.

20-гадовага расійца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула