БЕЛ Ł РУС

У Крыме заявілі пра «ўнікальны шанец» для «Белавіі»

30.05.2021 / 15:43

Nashaniva.com

У кампаніі «Белавія» з'явіўся ўнікальны шанец стаць першым замежным авіяаператарам у Крыме, заявіў кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Раман Чагрынец.

Са слоў Чагрынца, пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair і наступнай адменай рэйсаў «Белавіі» ў Еўропу нельга «адкідваць шанец» з палётамі на паўвостраў, піша lenta.ru.

«Палітычная кан'юнктура змяняецца хутка, і нішу эканамічнай выгады могуць вокамгненна перахапіць іншыя замежныя авіякампаніі, з якімі перамовы ўжо вядуцца», — адзначыў ён.

Раней гендырэктар «Белавіі» Ігар Чаргінец сказаў, што авіякампанія пакуль не плануе маршруты ў Крым. Паводле яго слоў, гэтаму павінна папярэднічаць «палітычнае прызнанне» паўвострава часткай Расіі. «Будзе палітычнае рашэнне — будзем глядзець», — падкрэсліў дырэктар перавозчыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула