БЕЛ Ł РУС

На фінале Лігі чэмпіёнаў сын Румаса з'явіўся са сцягам з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ

30.05.2021 / 18:17

Nashaniva.com

На фінале Лігі чэмпіёнаў «Манчэстар Сіці» — «Чэлсі» (0:1) у кадр трапіў стылізаваны сцяг з сімволікай «Чэлсі». Валерый даўні фанат лонданскага клуба.

Пазней Валерый Румас пракаментаваў Tut.by:

«Быў на фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў з сябрамі. Разгарнулі афіцыйны банер фан-клуба, якому, дарэчы, ужо шмат гадоў. Баяцца, што мяне сфатаграфуюць і дзесьці апублікуюць, не хацелася б. Гэта ж арнамент, гістарычны сімвал краіны. Дакладна не падстава для спрэчак.

А тое, што прыцягнула ўвагу, — добра. Пазітыўныя эмоцыі цяпер на вагу золата, добра, што менавіта арнамент у звязку з футболам іх выклікалі!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула