БЕЛ Ł РУС

У ЕС дазволілі прышчапляць ад кавіду дзяцей з 12 гадоў

31.05.2021 / 20:47

Nashaniva.com

Краіны Еўрасаюза цяпер могуць пачаць вакцынацыю ад каранавіруса дзяцей, якім болей за 12 гадоў, прэпаратам BioNTech/Pfizer.

Адпаведны дазвол выдала Еўракамісія, пра што ў сваім твітары паведаміла еўракамісар па пытаннях аховы здароўя Стэла Кірыакідэс, піша Delfi.lv.

Так, вакцына BioNTech/Pfizer стала першай, дапушчанай у ЕС для вакцынацыі падлеткаў.

Да гэтага вакцыну дазвалялася выкарыстоўваць толькі для людзей, старэйшых за 16 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула